Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клавіко́рды

(фр. clavicorde, ад лац. clavis = ключ + гр. chorde = струна)

струнны ўдарны клавішны музычны інструмент 15—18 ст.

клаві́р

(ням. Klavier, ад лац. clavis = ключ)

1) агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.);

2) тое, што і клавіраусцуг.

клавіра́усцуг

(ням. Klavierauszug)

пералажэнне партытур вакальна-сімфанічнага твора (оперы, араторыі, кантаты і інш.) для спявання і фартэпіяна або толькі для фартэпіяна.

клавіцымба́л

(с.-лац. clavicymbalum)

першапачатковая назва клавесіна.

клавіцытэ́рыюм

(ад лац. clavis = ключ + гр. kithara = кіфара)

клавесін з размешчаным вертыкальна корпусам.

кла́віш, кла́віша

(польск. klawisz, ад лац. clavis = ключ)

1) пласцінка ў некаторых музычных інструментах (фартэпіяна, баяне, трубе і інш.), пры націсканні пальцам на якую атрымліваецца гук;

2) наканечнік рычажка ў пішучай машынцы, тэлефонным апараце і іншых механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.

клавіяту́ра

(ням. Klaviatur, ад лац. clavis = ключ)

сістэма клавішаў у музычных інструментах або якіх-н. механізмах (напр. к. аргана, к. пішучай машынкі).

клавулі́на

(н.-лац. clavulina)

базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які трапляецца ў лясах на глебе, зрэдку на гнілой драўніне; ядомы.

кладагене́з

(ад гр. klados = парастак + -генез)

шлях эвалюцыі жывёльных арганізмаў, які прыводзіць да ўзнікнення ў выніку дывергенцыі вялікай колькасці відаў, родаў, сямействаў і г.д.

кладападые́ла

(н.-лац. cladopodiella)

пячоначны мох сям. адантасхізмавых, які трапляецца на вярховых сфагнавых балотах і ў азёрах, якія зарастаюць.