Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брэйд-вы́мпел

(гал. breedwimpel)

ваенна-марскі флаг паменшанага памеру, які ўзнімаецца на грот-мачце, калі на караблі прысутнічае камандзір злучэння.

брэйншто́рм

(англ. brainstorm = бліскучая ідэя)

метад прапановы творчых ідэй у працэсе распрацоўкі навуковай або тэхнічнай праблемы.

брэйн-дрэ́йн

(англ. braindrain, ад brain = мозг + drain = уцечка)

адток спецыялістаў, вучоных, інтэлектуалаў з краін, дзе адносна нізкі ўзровень жыцця, у краіны з больш высокім узроўнем; «уцечка мазгоў».

брэйн-ры́нг

(ад англ. brain = мозг + ring = арэна барацьбы)

тэлевізійная гульня-спаборніцтва, пераможцам у якой становіцца той чалавек або каманда, якія выяўляюць больш шырокую эрудыцыю і хуткасць рэакцыі ў адказах на пытанні вядучага.

брэква́тэр

(англ. breakwater, ад break = разбіваць + water = вада)

каменная загарода для абароны марской гавані ад хваль, хвалярэз.

брэ́кчыя

(іт. breccia)

сцэментаваная абломкавая горная парода (вулканічная, тэктанічная або асадачная).

брэло́к

(фр. breloque)

упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і інш.; бірулька.

брэ́мія

(н.-лац. bremia)

ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які развіваецца на многіх раслінах сям. складанакветных.

брэ́мсберг

(ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара)

падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.

брэ́нзлі

гл. фрэнзлі.