Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотаме́трыя

(ад фота- + -метрыя)

раздзел фізічнай оптыкі, які займаецца вымярэннем светлавых велічынь (асветленасці, яркасці, сілы святла, светлавога патоку) і энергетычных характарыстык электрамагнітнага вылучэння.

фотамеха́ніка

(ад фота- + механіка)

сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый у паліграфіі з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.

фотана́стыя

(ад фота- + настыі)

рух органаў раслін, выкліканы зменай інтэнсіўнасці асвятлення (напр. раскрыванне або закрыванне вяночка кветак).

фотанімо́граф

(ад фота- + гр. onyma = імя + -граф)

фотанаборная машына для набору асобных радкоў подпісаў, загалоўкаў, надпісаў на картах і інш.

фотао́птыка

(ад фота- + оптыка)

аптычныя прылады, якія выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі.

фотапанара́ма

(ад фота- + панарама)

фатаграфія, якая характарызуецца вялікім вуглом поля зроку ў гарызантальным напрамку.

фотапано́

(ад фота- + пано)

фатаграфія вялікіх памераў, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне.

фотаперыяды́зм

(ад фота- + перыяд)

фізіялагічныя змяненні ў жывёл і раслін, звязаныя са зменай дня і ночы.

фотарэактыва́цыя

(ад фота- + фр. reactif = які процідзейнічае)

аслабленне шкоднага ўплыву ультрафіялетавых прамянёў пры дзеянні на арганізм бачнага святла.

фотарэакты́ў

(ад фота- + рэактыў)

рэчыва, якое выкарыстоўваецца для хімічнай апрацоўкі плёнкі і фотапаперы.