Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

му́шкель

(ням. Muschkeule)

драўляны малаток для канапачання драўляных суднаў, палуб і інш.

мушке́т

(фр. mousquet)

буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое было на ўзбраенні пяхоты ў 16—17 ст.

мушкето́н

(фр. mousqueton)

кароткі мушкет, які быў на ўзбраенні конніцы ў 16—17 ст.

мушкецёр

(фр. mousquetaire, ад mousquet = мушкет)

салдат еўрапейскіх армій 16—17 ст., узброены мушкетам.

мушмула́

(тур. mušmula)

дрэвавая або кустовая расліна сям. ружавых з мучністымі кісла-салодкімі пладамі, пашыраная на Каўказе, у Крыме, Туркменіі, Малой Азіі і на Балканскім паўвостраве, а таксама плады гэтай расліны.

мушта́бель

(польск. musztabel, ад ням. Malstab)

падстаўка ў выглядзе доўгай палкі, якую жывапісцы выкарыстоўваюць як падпорку для рукі пры рабоце над дробнымі дэталямі карціны.

му́штра

(польск. musztra, ад ням. Muster)

1) сістэма ваеннага навучання, выхавання, заснаваная на механічнай дысцыпліне, бяссэнсавым завучванні пэўных прыёмаў;

2) перан. вельмі строгі метад навучання, дрэсіроўка.

муштрава́ць

(польск. musztrować, ад ням. mustem)

1) навучаць, выхоўваць жорсткімі метадамі, заснаванымі на механічнай дысцыпліне;

2) перан. мучыць несправядлівымі патрабаваннямі.

мушту́к

(польск. munsztuk, ад ням. Mundstück)

1) невялікая трубачка, у якую ўстаўляюцца цыгарэты, а таксама свабодная ад тытуню частка папяроснай гільзы;

2) цуглі;

3) дэталь духавога музычнага інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладваюць да губ.

муэдзі́н

(ар. mu’addin)

служыцель пры мячэці, які з высокай вежы (мінарэта) заклікае вернікаў на малітву.