бру́мер
(фр. brumaire, ад brume = густая імгла)
другі месяц года (з 22—24 кастрычніка да 20—22 лістапада) паводле французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.
бруне́ра
(н.-лац. brinera)
травяністая расліна сям. бурачнікавых з аблісцелым сцяблом і блакітнымі кветкамі, пашыраная на Каўказе, у Сібіры і Іране; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
бруне́т
(фр. brunet)
мужчына з цёмнымі або чорнымі валасамі.
брунфе́льзія
(н.-лац. brunfelsia)
вечназялёная кустовая расліна сям. паслёнавых з буйнымі блакітнымі кветкамі, пашыраная ў Бразіліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
брунхо́рстыя
(н.-лац. brunchorstia)
недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на ігліцы і парастках хвойных дрэў.
брунэ́лька
(польск. brunelka, ад лац. prunella)
травяністая расліна сям. ясноткавых з прадаўгаватым чаранковым лісцем і цёмна-сінімі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, якая расце на незабалочаных лугах, у лясах, па берагах рэк, каля жылля; чарнагалоў.
брусане́тыя
(н.-лац. broussonetia)
дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых, пашыраная ва Усх. Азіі і Палінезіі; з кары асобных відаў вырабляецца папера, некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
брусі́т
[ад англ. A. Bruce = прозвішча амер. мінералога (памёр у 1818 г.)]
мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў белага або зеленаватага колеру, празрысты; з’яўляецца сыравінай для атрымання магнію.
бру́ствер
(ням. Brustwehr = літар. абарона грудзей)
земляны насып па краі акопа, прызначаны для аховы салдат і гармат ад варожага агню.
бру́та
(іт. brutto = грубы)
вага тавару з тарай 2;
цана б. — цана тавару без скідак;
даход б. — валавы даход без выліку расходаў (параўн. нета).