Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бро́нхі

(гр. bronchos = горла)

адгалінаванні дыхальнага горла ў лёгкіх.

бро́ўнаўскі

[ад англ. R. Brown = прозвішча англ. батаніка (1773—1858)];

б. рух — хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе; абумоўлены сутыкненнем часцінак з малекуламі навакольнага асяроддзя.

бро́шка

(фр. broche)

упрыгожанне на шпільцы для прыколвання на жаночай вопратцы.

бру́дэр

(англ. brooder, ад brood = выседжваць куранят)

апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.

брудэра́цыя

(ад брудэр)

вырошчванне птушынага маладняку ў брудэргаўзе.

брудэрга́ўз

(ад брудэр + англ. house = будынак)

памяшканне для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.

брудэрша́фт

(ням. Brüderschaft = братэрства);

піць на б. — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п’юць свае чаркі, цалуюцца і пераходзяць на «ты».

брук

(польск. bruk, ад ням. Brucke)

вымашчаная камянямі дарога, вуліца.

брукі́т

[ад англ. K. Brooke = прозвішча англ. мінералога (1771—1857)]

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў жоўтага, бурага або чорнага колеру, які з’яўляецца сыравінай для атрымання фератытану.

брульён

(фр. brouillon = літар. чарнавік)

першы накід чарцяжа або малюнка.