Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брас2

(фр. brasse)

стыль плавання на грудзях, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

бра́ўнінг

[англ. browning, ад J. Browning = прозвішча амер. канструктара (1855—1926)]

аўтаматычны пісталет асобай сістэмы.

браўні́т

(ад ням. M. Braun = прозвішча ням. вучонага 19 ст.)

мінерал з групы складаных вокіслаў, які крышталізуецца ў квадратнай сістэме; сустракаецца ў выглядзе суцэльных зярністых агрэгатаў чорнага колеру з матавым бляскам.

брахі-

(гр. brachys = кароткі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «кароткі».

брахіантыкліна́ль

(ад брахі- + антыкліналь)

кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод.

брахіго́біус

(н.-лац. brachigobius)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

брахі́калан

(ад брахі- + гр. kolon = радок)

верш або частка верша, напісаная кароткімі радкамі з аднаскладовага слова або слоў, у якіх колькасць складоў не выходзіць за межы адной стапы.

брахілемі́ды

(н.-лац. brachilaemidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых і птушак.

брахімо́рфнасць

(ад брахіморфны)

тып прапорцый цела чалавека, які характарызуецца шырокім тулавам і кароткімі канечнасцямі.

брахімо́рфны

(ад брахі- + -морфны)

якому ўласціва брахіморфнасць (пра тып чалавека).