Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

баксёр

(англ. boxer)

1) спартсмен, які займаецца боксам;

2) парода службовых сабак, у якіх круглая галава, кароткая морда, жоўтая поўсць.

баксі́т

(фр. beauxite, ад Beaux = назва мясцовасці на поўдні Францыі)

асадачная горная парода, якая складаецца з гідравокіслаў алюмінію і вокіслаў жалеза з рознымі дамешкамі; алюмініевая руда.

бактрытаідэ́і

(н.-лац. bactritoidea)

надатрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх, якія існавалі ў ардовіку — пермі.

бактрыя́н

(ад цюрк. Baktria = назва старажытнай вобласці ў Сярэд. Азіі)

двухгорбы вярблюд, які ў дзікім стане водзіцца ў пустынях і сухіх стэпах Азіі і Афрыкі.

бактэро́іды

(ад бактэрыі + -оід)

разнавіднасць клубеньчыкавых бактэрый; развіваюцца на каранях бабовых раслін.

бактэрыёз

(н.-лац. bacteriosis, ад гр. bakteria = палачка)

хвароба раслін, якая выклікаецца бактэрыямі.

бактэрыёлаг

(ад бактэрыі + -лаг)

спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.

бактэрыёліз

(ад бактэрыі + -ліз)

разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх.

бактэрыза́цыя

(ад бактэрыі)

падвяржэнне чаго-н. уздзеянню бактэрый (напр. б. малака).

бактэ́рыі

(гр. bakterion = палачка)

мікраскапічныя, пераважна аднаклетачныя арганізмы, якія паводле структуры клеткі належаць да пракарыётаў, размнажаюцца дзяленнем; маюць палачкападобную, шарападобную або звілістую форму; пашыраны ў глебе, вадзе, паветры, у арганізмах жывёл і чалавека.