Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

féien vt заваражы́ць, загавары́ць; рабі́ць непаража́льным [непрысту́пным];

gégen etw. (A) geféit sein быць застрахава́ным ад чаго́-н.

Féier f -, -n

1) свя́та, урачы́стасць;

éine ~ ábhalten* святкава́ць

2) адпачы́нак пасля́ пра́цы

Féierábend m -(e)s, -e

1) кане́ц рабо́чага дня

2) пярэ́дадне свя́та;

~ máchen канча́ць пра́цу

féierlich

1. a урачы́сты, свято́чны

2. adv урачы́ста, свято́чна

Féierlichkeit f -, -en

1) урачы́стасць

2) pl урачы́стасці, свя́та

féiern

1. vt

1) святкава́ць; спраўля́ць;

die Hóchzeit ~ спраўля́ць вясе́лле;

Silvéster ~ сустрака́ць Но́вы год

2) ушано́ўваць

2. vi адпачыва́ць, не працава́ць, быць без пра́цы; бяздзе́йнічаць

Féierstunde f -, -n урачы́сты сход

Féiertag m -(e)s, -e

1) свя́та

2) выхадны́ дзень

féiertäglich a свято́чны

Féierzug m -(e)s, -züge урачы́сты пахо́д, працэ́сія, шэ́сце