Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Brócken m -s, - кава́лачак; кро́шка;

ein paar ~ Deutsch павярхо́ўныя ве́ды няме́цкай мо́вы;

◊

das ist ein hárter ~ гэ́та нялёгкая спра́ва;

j-m éinen schwéren ~ áufbrummen узвалі́ць на каго́-н. ця́жкую спра́ву

bródeln vi кіпе́ць, бульката́ць; клеката́ць; клубі́цца

Bróiler m -s, - бро́йлер (мясное кураня)

Brokát m -(e)s, -e парча́

Bróker m -s, - бро́кер (біржавы агент)

Brómbeere f -, -n ажы́на

bronchiál a бранхія́льны

Bronchítis f -, -itíden мед. бранхі́т

Brónchi¦en pl бро́нхі

Brónze ['bro˜:sə] і ['bro˜:zə] f -, -n бро́нза