Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Áusschlag m -(e)s, -schläge

1) вы́сыпка, сып

2) адхіле́нне (стрэлкі)

3) вы́нік;

den ~ gében* мець выраша́льнае значэ́нне

áusschlagen*

1. vt

1) выбіва́ць

2) (mit D) абіва́ць, абшыва́ць (чым-н.)

3) адхіля́ць, адмаўля́ць;

j-m etw. ~ рэ́зка адмо́віць каму́-н. у чым-н.

2. vi

1) (h) брыка́цца

2) (s) распуска́цца (пра пупышкі)

3) (s) канча́цца;

die Sáche schlug zu séinem Gúnsten aus спра́ва павярну́лася на яго́ кары́сць

4) (s) прабіва́цца (пра полымя); выступа́ць на паве́рхню; мед. высыпа́ць

áusschlaggebend a выраша́льны

áusschließen* vt выключа́ць, рабі́ць выключэ́нне

áusschließlich

1. a выклю́чны

2. adv то́лькі, выклю́чна

3. prp (G) выключа́ючы, за выключэ́ннем

Áusschließlichkeit f - выклю́чнасць

Áusschluss m -es, -schlüsse выключэ́нне; спарт. дыскваліфіка́цыя;

mit ~ von за выключэ́ннем чаго́-н.;

mit ~ der Öffentlichkeit пры зачы́неных дзвяра́х

áusschlüpfen vi (s)

1) вышмы́гваць

2) выпаўза́ць; вылу́п(лі)вацца (з яйка)

áusschmelzen* vt выплаўля́ць; выто́пліваць

áusschmieren vt

1) зма́зваць; прама́зваць; зама́зваць

2) разм. падма́нваць, ашу́кваць