Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Áuftrag m -(e)s, -träge даручэ́нне; зада́нне; зака́з;

im ~e па даручэ́нні;

éinen ~ ertéilen даць даручэ́нне [зада́нне]

áuftragen* vt

1) даруча́ць

2) падава́ць на стол

3) нано́сіць

4) зно́шваць;

◊

dick ~ перабо́льшваць, згушча́ць фа́рбы

Áuftraggeber m -s, -

1) зака́зчык

2) юрыд. даве́рнік

áuftragsgemäß adv зго́дна з зака́зам; у адпаве́днасці з даручэ́ннем

áuftreiben* vt

1) узніма́ць (пыл)

2) дастава́ць; прыдба́ць

áuftrennen vt распо́рваць

áuftreten* vi (h, s)

1) ступа́ць; наступа́ць на што-н.:

fest [sícher] ~ ступа́ць цвёрда [упэўнена] (тс. перан.)

2) выступа́ць (на сцэне, на сходзе ў якасці каго-н.)

3) з’яўля́цца, сустрака́цца, папада́цца;

Éisen tritt dort sélten auf жале́за там сустра́каецца рэ́дка

Áuftreten n -s

1) з’яўле́нне

2) вы́ступ

3) паво́дзіны;

er hat ein sícheres ~ ён паво́дзіць сябе́ ўпэўнена

Áuftrieb m -(e)s, -e

1) пад’ёмная сі́ла

2) сты́мул, і́мпульс

Áuftritt m -(e)s, -e

1) вы́ступ; вы́хад (на сцэну), з’я́ва (у п’есе)

2) падно́жка, прысту́пка

3) перан. сцэ́на, сутыкне́нне