Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Dáuerfeuer n -s вайск. праця́глы (аўтаматы́чны) аго́нь

Dáuergewächs n -es, -e шматгадо́вая раслі́на

dáuerhaft a трыва́лы, даўгаве́чны; мо́цны

Dáuerkarte f -, -n абанеме́нт

Dáuerlauf m -es, -läufe спарт. бег на до́ўгія дыста́нцыі, ста́ерскі бег

Dáuermilch f - стэрылізава́нае малако́

dáuern I vi праця́гвацца, до́ўжыцца;

es wird lánge ~, bis… про́йдзе мно́га ча́су, паку́ль…

dáuern II vi, vimp выкліка́ць шкадава́нне;

es dáuert mich, dass… мне шкада́, што…

dáuernd a праця́глы, до́ўгі, пастая́нны

Dáuerproviant [-v-] n (-es, -e) праду́кты, які́я не псую́цца; кансе́рвы