Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Адзі́н, ст.-рус. одинъ, рус. один, укр. один, чэш. jeden, славац. jeden, польск. jeden, в.-луж. jedyn, н.-луж. jaden, ст.-слав. ѥдинъ, балг. един, макед. еден, серб.-харв. јѐдан, славен. eden. Прасл. edinъ < ed‑inъ, у якім першы кампанент той жа, што і ў рус. едва і інш., лац. ecce ’вунь’ (і.-е. заім. e‑). Гл. Бругман, IF, 23, 310; Бернекер, 1, 262; Мікала, Ursl. Gr., 3, 56 (параўн., аднак, Пізані, Paideia, 8, 2, 111); або ідэнтычны ст.-інд. ādíḥ. Гл. Ван–Вейк, IF, 30, 384, супраць Бернекер, там жа, 263, Гуер, Slavia, 2, 560; другі кампанент параўноўваецца з гоц. ains, лац. ūnus (< *oinos) і інш. Гл. Мейе, MSL, 14, 348; Бернекер, там жа, 262. Вайян (WS, 7, 4, 342) выводзіць jedinъ з *jedьjinъ, прычым першы кампанент да с.-балг. еде кой такі ці такі’.

Адзіна́ццаць < прасл. *jedinъ na desete. Гл. Райхенкрон, Зб. Кашмідэру, 152; Слаўскі, 1, 545; Трубачоў, Дополн., 3, 122; Супрун, Числит., 46–47.

Адзіне́ц (пра лася, кабана) (БРС, Гарэц., Касп., Інстр. II), ’адзіны сын у сям’і’ (КСТ), ст.-бел. одинець ’няпарны собаль’ (1541) (Нас. гіст.), ст.-рус. одинець, рус. одинец дзік або лось’, укр. одинець, польск. odyniec ’стары дзік або зубр’ (< укр.) да адзін. Гл. Патабня, РФВ, 1, 77.

Адзя́бнуць ’памерці ад старасці, застудзіцца’ (Бяльк.). Паходжанне першага значэння няясна. Гл. зябці.

Адкаву́ліць ’адрэзаць вялікі кавалак хлеба’ (Шат.) да адкаваліць (< кавал) пад уплывам экспрэсіўных дзеясловаў на ‑уліць. Гл., напр., абакуліць.

Адказа́ць, адказ, ст.-бел. отказовати ’даць адказ’ (1481) (Нас. гіст.), отказъ ’адказ’ (1456) (Нас. гіст.) да казаць (гл.).

Адкамя́чыць ’крэпка памяць, пабіць каго-небудзь’ (Шат.). Гл. камячыць.

Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.

Адкара́скацца ’адчапіцца’, адкарастыцца (КТС, Янк. I), аткараскацца (Яруш.), оттараскатысь (Клім.) да караскацца ’карабкацца, чапляцца’ (гл.).

Адка́рхнуць ’аддыхнуць’, параўн. прыкархнуць (Бір. дыс.), адкархнуцца ’адхаркнуцца’ (Касп.). Гукапераймальнае. Гл. кархаць.