Вы́хілка ’манера, звычка’ (Жд., 2), выхілкі ’тс’ (Мара.), вы́хілкі ’высмейванне і перадражніванне чужых слоў’ (КЭС, лаг.). Ад выхіляць(ца) (гл. хіліць) пры дапамозе суф. ‑к‑.
Вы́хрыст (БРС, Яруш.). Гл. выкрэст.
Вы́хухаль ’андатра, мускусны пацук’ (БРС). Рус. вы́хухоль, дыял. хохуля. Пэўнай этымалогіі не мае. Хутчэй за ўсё запазычанне з калм. ö xoxul (Новікава, Namen, 24). Гл. таксама Фасмер, 1, 372; 4, 273. У бел., відавочна, запазычана з рус.
Вы́цераб ’высека; выкарчаваная для пасеву зямля’ (БРС, Сцяшк., Яшк.), вы́церабы ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (Інстр. I). Польск. wytrzeba ’тс’. Ад выцерабіць (гл. церабіць). У іншых слав. мовах беспрыставачныя ўтварэнні, напр., рус. те́реб, укр. теребі́вля, польск. trzebież і г. д.
Вы́церак ’месца ў пасевах збажыны, дзе ляжаў чалавек’ (Яшк.). Ад выцерці (гл. церці) з суф. ‑ак.
Выцёр ’шомпал’ (Сцяшк.). Запазычанне з польск. wycior ’тс’.
Выціна́нка ’папяровая фіранка з выразанымі ўзорамі’ (З нар. сл., гродз.). З польск. wycinanka ’тс’ (Крамко, З нар. сл.), якое да wycinać (гл. тнуць).
Выціна́ць ’найграваць, напяваць’ (БРС); ’патончвацца ў ігры, спеве’ (Касп.); ’пець не словамі, а мелодыяй’ (Бір. Дзярж.), вытнуць ’выдатна сыграць на чым-небудзь’ (Сцяшк.). Укр. витина́ти ’высякаць, выразаць’; ’рабіць што-небудзь з запалам, з сілай (витина́ти гопака)’, польск. wycinać ’тс’. Да тнуць, цінаць (гл.). У семантычных адносінах параўн. рус. откалывать (трепака).
Выцмы́га ’прайдоха, прайдзісвет’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Ад выцмыгаць (гл. цмыгаць) ’выбегаць, вынюхаць, выцягаць’.
Вы́цубіць ’не спяшаючыся, неадрыўна выпіць чаго-небудзь многа’ (Янк. III). Відавочна, сапсаваная форма выцудзіць ад цудзіць, цуджу ’цадзіць, піць многа’ (гл.), рус. цедить ’тс’.