Вы́цераб ’высека; выкарчаваная для пасеву зямля’ (БРС, Сцяшк., Яшк.), вы́церабы ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (Інстр. I). Польск. wytrzeba ’тс’. Ад выцерабіць (гл. церабіць). У іншых слав. мовах беспрыставачныя ўтварэнні, напр., рус. те́реб, укр. теребі́вля, польск. trzebież і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)