Арда́ ’татарскае войска’, ’саюз плямён, дзяржава ў старажытных усходніх народаў’, ’шумны, неарганізаваны тлум’ (БРС), ’дружына жаніха, што едзе за нявестай’ (таксама ірда — Нікольскі, 55), арду тварыць суматоха, дзіцячыя гульні’ (Нас. Сб.; Янкоўскі, докт. дыс., 1, 333). Старажытнарускае (з 1307) працягваецца ў старабеларускай, дзе таксама горта ’арда’ (Булыка., Запазыч., 228). Рус., укр. орда́ ў розных значэннях. Канчатковая крыніца цюрк. ordu (ortu) ’лагер, стан войска, рэзідэнцыя хана’ ўжо ў старажытнацюркскіх мовах (Др.-тюрк.), вядома ў многіх цюркскіх мовах. Усходнеславянскае слова з цюркскай; ст.-бел. горта (1691) праз польскую з нямецкай (параўн. Брукнер, 381). Фасмер, 3, 150; БМ, 43, Курс суч., 161. Ірда, магчыма, з украінскай. Думка Бугі, 2, 507 (параўн. таксама Жучкевіч, Топон., 159), пра паходжанне бел. арда ’шум, беспарадак’ з літ. ardà ’спрэчка’ малаверагодна: аналагічныя значэнні вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Супрун, Зб. Крымскаму, 126–127.
Ардына́рыя ’пачасавая плата натурай’ (БРС), параўн. больш асвоеную форму андынарыя (гл.). З польск. ordynaria ’тс’ < лац. ordinarius (мн. л. ordinaria) ’звычайны, адпаведны да пэўнага парадку’. З гэтага ж лацінскага слова ардына́рны ’звычайны, просты’ (магчыма, праз польскую мову). Фасмер, 3, 156.
Ар’ерга́рд ’частка войска ззаду асноўных сіл’ (БРС). З рус. арьергард (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое ў Пятроўскую эпоху запазычана з франц. arrière‑garde (Шанскі, 1, А, 157; Фасмер, 1, 92). На французскую крыніцу беларускага слова ўказвалі БМ, 43–44; Юрігелевіч, 130.
Аржа́ ’іржа на металах і балотным месцы’ (Нас., Касп.), аржа́венне, аржа́вінне, аржа́вень ’балота’ (Нас., Мядзв., Касп., Гарэц.), ара́веники ’балотныя бесы’ (Нік. Очерки, 80), аржа́ўка ’пакрытая ржой рыба’ (Нас.), ’заліўны луг’ (Жд.) > аржаве́ць ’іржавець’ (Др.-Падб., Гарэц.). Гл. іржа.
Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржоння ’ржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніца (і аржэвіна — Сцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав. *rъžь ’жыта’.
Аржы́ська, іржы́ска, ржы́ска ’зжатае поле жыта’ (ДАБМ к. 270; Смул., 176; Смулкова, SOr, 1969, 1, 71). З польск. rżyśko ’тс’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне на Захадзе і суфіксацыю).
А́рка (БРС). Позняе запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, öd, дзе з італ. arco, якое працягвае лац. arcus (Шанскі, 1, А, 143).
Арка́н, арка́ніць. Рус. арка́н ’тс’ з XVII ст. (У астраханскіх дакументах — Шанскі, 1, А, 143), дыял. ’вяроўка’, укр. арка́н ’ласо’ ў пісьм. з XVIII ст., польск. arkan ’тс’ з XVII ст. Крыніцай усходнеславянскіх слоў з’яўляецца цюрк. аркан ’вяроўка’, вядомае ў паўночна-каўказскіх цюркскіх мовах, казанска- і крымскататарскіх мовах (Радлаў, Опыт, 1, 288). Першыя маглі быць крыніцай рускага слова, апошняя — украінскага. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 71–74) ці ўкраінскую. Бернекер, 30; Локач, 102; Праабражэнекі, 1, 8; Фасмер, 1, 86; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 28; Дзмітрыеў, Строй, 566; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122.
Арке́стр. З рус. орке́стр (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе ў XVIII ст. з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, франц. orchestre (улічваючы французскае вымаўленне ch як к у гэтым слове насуперак Фасмеру, 3, 153; параўн. Праабражэнекі, 1, 658) ці з ням. Orchester. Польск. orkiestra (з іт.) дало бел. дыял. форму арке́стра. Канчатковая крыніца — грэч.
А́ркуш 1 ’ліст паперы, шкла, бляхі’ (БРС), аркгушъ, аргушъ (Нас.). Укр. а́ркуш, рус. дыял. арку́ш, польск. arkusz ’тс’. Ст.-бел., ст.-укр. аркушъ з XVI ст., як і польскае. Канчатковая крыніца лац. arcus ’дуга’, адкуль — ’сагнуты ліст’ (Вясноў, Бел. лекс., 35) праз польскую ў беларускую. Памылкова сцвярджэнне, быццам аркуш увайшло ў беларускую мову ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 259) не толькі таму, што слова ўстойліва адзначаецца ў старабеларускай мове і дыялектах, але і таму, што яно фіксуецца ў слоўніках XIX ст. (Шпіл., Мядзв.); ніякіх падстаў для паўторнага запазычання гэтага слова не было.
А́ркуш 2 ’пасхальны артас’, г. зн. ’пасвячоны хлеб’ (Мядзв.). Укр. дыял. а́ркуш ’тс’. Форма аркуш вынікла як скажэнне артус (гл.), магчыма, не без уплыву аркуш 1. Гл. артус.