А́рка (БРС). Позняе запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, öd, дзе з італ. arco, якое працягвае лац. arcus (Шанскі, 1, А, 143).
Арка́н, арка́ніць. Рус. арка́н ’тс’ з XVII ст. (У астраханскіх дакументах — Шанскі, 1, А, 143), дыял. ’вяроўка’, укр. арка́н ’ласо’ ў пісьм. з XVIII ст., польск. arkan ’тс’ з XVII ст. Крыніцай усходнеславянскіх слоў з’яўляецца цюрк. аркан ’вяроўка’, вядомае ў паўночна-каўказскіх цюркскіх мовах, казанска- і крымскататарскіх мовах (Радлаў, Опыт, 1, 288). Першыя маглі быць крыніцай рускага слова, апошняя — украінскага. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 71–74) ці ўкраінскую. Бернекер, 30; Локач, 102; Праабражэнекі, 1, 8; Фасмер, 1, 86; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 28; Дзмітрыеў, Строй, 566; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122.
Арке́стр. З рус. орке́стр (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе ў XVIII ст. з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, франц. orchestre (улічваючы французскае вымаўленне ch як к у гэтым слове насуперак Фасмеру, 3, 153; параўн. Праабражэнекі, 1, 658) ці з ням. Orchester. Польск. orkiestra (з іт.) дало бел. дыял. форму арке́стра. Канчатковая крыніца — грэч.
А́ркуш 1 ’ліст паперы, шкла, бляхі’ (БРС), аркгушъ, аргушъ (Нас.). Укр. а́ркуш, рус. дыял. арку́ш, польск. arkusz ’тс’. Ст.-бел., ст.-укр. аркушъ з XVI ст., як і польскае. Канчатковая крыніца лац. arcus ’дуга’, адкуль — ’сагнуты ліст’ (Вясноў, Бел. лекс., 35) праз польскую ў беларускую. Памылкова сцвярджэнне, быццам аркуш увайшло ў беларускую мову ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 259) не толькі таму, што слова ўстойліва адзначаецца ў старабеларускай мове і дыялектах, але і таму, што яно фіксуецца ў слоўніках XIX ст. (Шпіл., Мядзв.); ніякіх падстаў для паўторнага запазычання гэтага слова не было.
А́ркуш 2 ’пасхальны артас’, г. зн. ’пасвячоны хлеб’ (Мядзв.). Укр. дыял. а́ркуш ’тс’. Форма аркуш вынікла як скажэнне артус (гл.), магчыма, не без уплыву аркуш 1. Гл. артус.