Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Арна́мент. Рус., укр. орна́мент, польск. ornament. Ужо ў ст.-бел. орнаментъ з лацінскай (Гіст. лекс., 108), магчыма, праз польскую мову, таму няма неабходнасці дапускаць паўторнае запазычанне ў XX ст. (як Гіст. мовы, 2, 144; Гіст. лекс., 252 і 261). Украінскае, рускае, як і беларускае, верагодна, праз польскую; у рускай з пач. XVIII ст. (Фасмер, 3, 153).

Арнау́тка ’гатунак пшаніцы, Triticum durum’. Рус. арнау́тка, укр. арнау́тка, арнаву́тка ’тс’, польск. arnautka ’тс’, ’грэчка’, рус. grâu arnăút ’тс’, тур. arnaut darisi ’гатунак проса’. Беларускае з рускай; у рускай з турэцкай ці ўкраінскай (< малд. < тур. — Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122 па Раговічу (1873)). Першаснае значэнне слова арнаут ’албанец’ (< тур. arna(v)ut < грэч. ἀρναβίτης < ἀρβανίτης), адкуль ’албанскі гатунак збожжа’. У рускіх гаворках захоўваецца і арнау́т ’басурман’. У Мінску (канец 1960‑х гадоў) нейкі час бытавала назва хлеба арнау́т (кіеўскі арнаут) < укр. арнаут. Фасмер, 1, 88.