Ар’ерга́рд ’частка войска ззаду асноўных сіл’ (БРС). З рус.арьергард (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое ў Пятроўскую эпоху запазычана з франц.arrière‑garde (Шанскі, 1, А, 157; Фасмер, 1, 92). На французскую крыніцу беларускага слова ўказвалі БМ, 43–44; Юрігелевіч, 130.