Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вызыча́ць ’пазычаць’ (Нас.). З пазычыць (гл.) шляхам замяшчальнай прэфіксацыі (па‑ на вы‑).

Вызюга́н ’бялізны воз’ (З нар. сл., мсцісл.). Ад воз пры дапамозе пашыранага ў гэтай гаворцы суф. ‑уган/‑юган (Крывіцкі, там жа). Суфікс з’яўляецца канглютынацыяй прадуктыўнага ва ўсх-слав. мове суф. ‑ug(a), ‑ʼug(a), які ўтварае экспрэсіўныя Nomina agentis (SP, 1, 68), і суф. ‑anъ, які таксама служыць для ўтварэння экспрэсіўных слоў (SP, там жа, 130). Суфікс пашырыўся з катэгорыі назваў асоб; параўн. з гэтай жа гаворкі бычуга́н, злыдзюга́н і г. д.

Вы́ідзь ’пражора’ (Бяльк.). Утварэнне ад дзеяслова выядаць пры дапамозе суф. ‑jь.

Вы́ір ’агароджа’ (ДАБМ, 811). Гл. вор2 (ыі — з этымалагічнага о, якое ў закрытых складах у гэтай гаворцы дае розныя дыфтонгі (гл. ДАБМ, к. 35).

Вый ’енк, лямант’ (Бяльк.). Да быць (гл.). Утварэнне ад 1‑й асобы адз. л. — выю; параўн. рус. вой, вою; ы ў формах цяпер. часу і назоўніках, якія ад іх утвораны, з ъи (Карскі, 1, 234).

Вы́йгранка ’выйгрыш, карысць, выгада’ (БРС, КТС). Да выйграць з суф. ‑ка.

Вы́йма, ви́jма ’лішак асновы ў шырыню пры кіданні ў ніт і бёрда (вынік памылкі)’ (Влад.), вы́ма ’тс’ (Шатал.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выйма́ць.

Выйма́ць ’вымаць’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. дыял. выйма́ть, укр. вийма́ти, польск. wyjmować, в.-луж. wujimać, чэш. vyjmouti, славац. 1‑я асоба vyjme. Утвораны з дапамогай прэфікса вы‑ ад праславянскага дзеяслова j‑ьmǫ, ‑ęti або ад формы незакончанага трывання гэтага дзеяслова — emi̯ǫ, jьmati, пасля имать; параўн. ліг. imù, im̃ti, ст.-прус. imma, īmt, лац. emō, ēmi ’бяру’ (Траўтман, 103 і наст.; Фасмер, 2, 19; Махэк₂, 231; Шанскі, 1, В, 227 і наст.). Параўн. узяць.

Вы́йсце (БРС). Запазычанне з польск. wyjście. Параўн. выхад.

Вык1 ’выццё’ (КТС, Гарэц., Юрч.). Рус. смал. вык ’выццё, плач’. Ад выць з суф. ‑к (як ry‑kъ ад ryti, revti) (Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 89).

Вык2 ’віка, Vicia’ (Бяльк.). Рус. вы́ка, укр. ві́ка, польск. wyka, чэш. vika. Запазычанне з польск. wyka, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням. wiccha ’віка’, лац. vicia (Міклашыч, 397; Мацэнаўэр, 367; Фасмер, 1, 368). Параўн. віка.