Вызюга́н ’бялізны воз’ (З нар. сл., мсцісл.). Ад воз пры дапамозе пашыранага ў гэтай гаворцы суф. ‑уган/‑юган (Крывіцкі, там жа). Суфікс з’яўляецца канглютынацыяй прадуктыўнага ва ўсх-слав. мове суф. ‑ug(a), ‑ʼug(a), які ўтварае экспрэсіўныя Nomina agentis (SP, 1, 68), і суф. ‑anъ, які таксама служыць для ўтварэння экспрэсіўных слоў (SP, там жа, 130). Суфікс пашырыўся з катэгорыі назваў асоб; параўн. з гэтай жа гаворкі бычуга́н, злыдзюга́н і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)