Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усо́дзішча Месца першапачатковай аселасці (ВіЦ. Рам. Мат.).

воз. Усодзішча Віц. (Рам. Мат.).

усо́х

1. Рэчышча высахлай ракі (Сразн. Мат., III, 1270).

2. Засохлы на корані лес; смалакурнае месца (Слаўг.).

в. Усохі Слаўг., в. Усох Папоўскай вол. Гом. пав. (1886), ур. Усоха (балота, лес) каля в. Пасека Ст.-дар.