Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

угру́д

1. Лоўж галля (Нясв., Слаўг.).

2. Мёрзлая зямля да снегу (Слаўг.).

у́грыва

1. Высокае месца, дзе сонца грэе цэлы дзень (Нас., Слаўг.). Тое ж угрэй (Бял. Матэр.).

2. Зацішнае, сонечнае і сухое месца (Слаўг.).

угрэ́х Прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе, баранаванні (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж узгрэх (Нясв., Слаўг.), заагрэх (Смал. МДС, Сміл.), загрэх (Чэрв.), заўгрэх (Бярэз. МДС), узрэх (Нясв., Сен. Касп.), урэх (Лях.).