Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мярзля́к Замерзлы выступ гразі (Кір., Слаўг.).

мярло́га

1. Зімовы мядзведжы бярлог; воўчае логава (Барыс., Грыг. 1838—1840, Зах. Бел. Др.-Падб., Касц. Мсцісл. Бяльк., Крыч., Сен. Касп., Слаўг.); лісінае логава (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж мярлог (Пол., Слаўг., Смален. Дабр.).

2. Прыкметная мясціна на раллі, на пяску, на траве, дзе качаўся конь, ляжаў звер (Арш.). Тое ж ка́чвішча (Стол.).

мярэ́ча Непраходны густы лес на нізкім месцы (Крыч., Слаўг., Чашн. Касп.); непралазнае балота (Расн. Бяльк.); буралом і густы лес (Тал. Мядзв.). Тое ж мірэчча (Смален. Дабр.), мярэчча (Слаўг.).