Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мача́жына Мокрае месца (Слуцк.). Параўн.: Па калдобінах, мачажынах і гацях Колькі зломана было калёс, карэтаў (ЛіМ, 4/XI 1966, 3).

мача́рына Крынічнае месца (Ашм.). Тое ж мачарня́ (Слаўг.).

мачу́ла Прыродная, зарослая травой і лазняком сажалка, балотная лужына; круглая старыца (Віц. Нік. 1895).

в. Мачу́ліна Ваўк.

мачу́лішча

1. Затока, копанка, у якой мочаць лён, каноплі, палатно (БРС). Тое ж мачы́лішча (Рэч.), мачы́ла (Докш.).

2. Месца, дзе раней мачылі ліпавае луцце, ліпавы луб, з якога рабілі мачулу (Слаўг.). Тое ж мочышча (Мін. губ. 1864 Зял.).

3. Месца, дзе была мачула; забалочаны вадаём; мокрае месца (Віц., Мін.).

в. Мачу́лішча Лаг., в. Мачулішча Хал., в. Мачулішча Віц. (Рам. Мат.), ур. Мачу́лішча каля в. Лясная Слаўг.

мачы́лка Зыбкае махавое балота (Арш., Віц., Лёзн. ДАБМ).