Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жаўкле́ц Жоўты пясок; жоўтая пясчаная зямля (Слаўг.). Тое ж жаўтапе́с (Сал.), дзе́даў пясок (Рэч., Слаўг.), жаўцяк (Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях, 1962, 241), жоўтапес (Слуцк.), жолква (Палессе Талст.).

жаўтапе́сак Пясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Глуск. Янк. II).