Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жалабі́на Упадзіна ў зямлі, звычайна сухадольная (Слаўг., Шчуч.). Тое ж нізі́нка, кана́ўка, скалдабі́нка (Слаўг.).

жалабо́к

1. Доўгае паглыбленне, невялікая вузкая ўпадзіна; прыродная канаўка (БРС). Тое ж жалу́баўка, жалу́бка (Слаўг.).

2. Вадасцёкавы латок пры страсе (Слаўг.).

жаламу́здзіна Зараснік ядлоўцу Juniperus communis L. (Гарад. Касп.).

жальні́к Старажытны могільнік, пакінутыя могілкі, малая магіла, якая абкладзена каменнем. Вядомы ў Сенненскім пав. на Беларусі і ў Паўднёвых Карпатах у Венгрыі (Д.-Хад. 376), у Наўгародскай зямлі і ў Польшчы (Нід., 218).

ур. Жальбор каля в. Богіна Дзіс.

жальня́ Могілкі (Шпіл.).

жалязня́к Балотная жалезная руда (Слаўг.).

в. Жале́знікі Ветк.