Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

глу́пасць

1. Глухое месца, глуш (Сал., Слаўг.).

2. Апаўночы (Сал., Ст.-дар.); сярэдзіна ночы, позні час (Жытк., Слуцк. Сержп. Грам. 48, Стол.). Тое ж глу́пась (Сал.), глупа́сь (Ст.-дар.).

□ в. Глу́пікі (1654; в. Мі́рная з 1964) Мсцісл.

глуты́р Вялікі кавалак зямлі на раллі, глыба; неразбітая скіба ўзаранага цвёрдага поля (Мсцісл. Юрч.). Тое ж глуты́ра (Мсцісл. Юрч.).

глуш

1. Глухое, ціхае, непраходнае месца ў лесе, у кустах; балота (БРС). Тое ж глухме́нь (Слаўг.), глу́ша (Бабр., Слаўг.), глушка, глушата́ (Слаўг.), глушы́ца (Стол.).

2. Позні час, сумная цішыня; неспрыяльная пара: поўнач, вялікая спёка сярод дня, зіма, восень (Лёзн., Нас., Слаўг., Смал.). Тое ж глухме́нь (Слаўг., Шчуч.).

3. Бязлюднае, дзікае, далёкае ад дарог, неабжытае месца (Лёзн., Рэч.).

□ пас. Глу́ша Бабр., ур. Глу́шка (балота, рэчка) каля в. Урэчча Слаўг., ур. Глушы́ца (бухта) каля в. Кароцічы Стол.

глушэ́ц Старарэчышча, рукаў ракі, ператвораны ў заліў (Макс. 197).

□ заліў Глушэц Рагач.