Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гле́ба

1. Верхні слой зямлі, багаты перагноем (БРС).

2. Кавалак зямлі, глыба, зямля, грунт (Гарб.).

гле́дзішча

1. Высокае месца, адкуль далёка відаць вакол (Слаўг.).

2. Адкрытае ў нізіне месца (Слаўг.). Тое ж гля́нішча (Слаўг.).

ур. Глянішча каля в. Віравая Слаўг.

глей

1. Зямля з вялікай дамешкай белай і шэрай гліны; прырэчная гліна (БРС).

2. Рачны іл, твань на дне вадаёма (БРС).

3. Гліна чырвонага ці жоўтага колеру, якая ідзе на будаўніцтва падмуркаў, печаў (Жытк.).

4. Зямля тыпу гліны сіняга колеру (Стол.).

5. Рудая зямля (Стол.).

гле́йбнік Стар.-бел. Белая вогнетрывалая фарфоравая гліна, россып палявога шпату; каалін. Тое ж гляйбе́ц.

гле́йнік Стар.-бел. Суглінак, зямля з дамешкай шэрай гліны; падзол.

глеў Слізь на дне ракі (Віл.).