Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

захра́сласць Забалочанае месца (Слаўг.). Тое ж захра́стка, захля́стка, за́хлястка (Слаўг.).

зацарквя́нне Месца, прастора за царквой (Слаўг.). Тое ж зацаркоўе, зацэрквінне, зацарковішча, зацэркаўе, зацаркаві́ннішча (Слаўг.).

вул. Зацарквя́ні ў в. Гайшын Слаўг.

зацён Цяністае месца; засень (Крыч., Слаўг., Стаўбц., Чэр.).

заці́шак Падветраны сонечны бок у лесе, за гарой, за пабудовамі; месца закрытае ад вятроў (БРС). Тое ж за́ціш (Слаўг., Шчуч.), за́цішак (Слаўг.), заці́шша (БРС).

б. пас. Зацішша каля в. Ржаўка Слаўг.

за́цьма

1. Зацьменне (Зах. Бел. Др.-Падб.).

2. Цемната, цемра (Слаўг.).

3. Цёмнае месца (Слаўг.).

4. Месца за пабудовамі (Нас.).

зацякля́ссе Месца за мокрым, крынічным лугам. (Леп.).

в. Зацякляссе Леп.

зашля́шша Зямля, угоддзі па той бок шляху (Слаўг.). Тое ж за́шле́шша, зашляхоўе (Слаўг.).

вул. Зашляшша ў в. Віравая Слаўг.

зашчы́та Насаджэнні дрэў вакол сядзібы, саду і інш. (Слаўг.). Тое ж забарона, абарона (Слаўг.).

збі́шча Месца на пашы, дзе збіты жывёлай травастой (Слаўг.).

ур. Збішча (пяскі) на поўнач ад в. Дубня Слаўг.

збой

1. Паша на бойкім, праходным месцы (Слаўг.).

2. Патоптаныя і з'едзеныя жывёлай або птушкамі пасевы (Слаўг.).

3. Луг са з'едзеным, збітым ці згарэлым травастоем (Слаўг.). Тое ж збоішча, збоінне, збовінне (Слаўг.).