Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

збо́рышча Бойкае і люднае месца, дзе заўсёды збіраюцца людзі; тачок (Слаўг.).

збо́чына Схіл, бок канавы, узгорка; пакат (Слаўг.). Тое ж збочынне, бакаві́на́, бачковіна, пака́тасць, спа́дзістасць, пакот, пакоцвіна, покат (Слаўг.).

зва́лка Месца, куды звозяць розныя адкіды (БРС).

звані́ца Высокае месца, вельмі стромкая гара, круты бераг (Слаўг.). Тое ж званні́ца (Слаўг.).

зварата́ Месца на полі, дзе заварочваюцца з плугам у час ворыва (Стол.). Тое ж зварота (Стол.), заварот (Слаўг.).

звяры́нец Абгароджаная частка лясной пушчы, дзе ўтрымліваліся звяры для «ловаў», палявання (АЛМ I, 674).

х. Звярынец Маладз.

згіб Узгорак (Хоц. Бяльк.). Тое ж схібок (Слаўг.), згорак (Жытк.).

зглі́шча Папялішча (Зах. Бел.).

згон

1. Паша, лог на праходным месцы (Слаўг.).

2. Месца, паша, дзе пасецца ўся жывёла вёскі (Слаўг., Чав., Чэр.).

здра́я Сцёкавая крыніца (А. Карпюк. Дзве сасны, 1958, 44). Тое ж здруй (Бельск. пав.), здрой (Хрэст. па гіст. бел. м., 470). Параўн.: «Па́слъ ихъ по гора́хъ и по здро́ях па́ жити во́дъ живото́чныхъ» («Казанне пахавальнае» М. Сматрыцкага, 1620 — Хрэст. па гіст. бел. м., 361).