Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бе́заўе Месца, якое зарасло бузіннікам (Грыг. 1850).

бе́здань Глыбокае, багністае месца; бяздонне (БРС).

бе́злюддзе Ненаселенае, глухое, далёкае ад вялікай дарогі месца (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж бе́злюдзь (Слаўг.).

бе́зма Гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла (Рэч.).

бе́зна

1. Багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва (Слаўг., Стол.).

2. Невымерная глыбіня, бездань, вір (Слаўг.). Тое ж скро̀зьдо́нная (Слаўг.).

бе́знік Малады бярозавы лес (Грыг. 1850).

бе́лка Нягразкае балота, якое зарасло травой (Жытк.).

ур. Белкі (востраў і балота) каля в. Беражцы Жытк.

бель

1. Балота, дзе пераважна расце бярэзнік (Бабр., Пар.).

2. Балотная сенажаць сярод лесу (Рэчыцкае Палессе Талст.).

3. Невялікае балота (Палессе Талст.).

4. Забалочанае, нізкае месца (Палессе Талст.).

в. Бель Выс. (Касп.), в. Бель Крыч. і Крыч. староства (1726 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1160, ск. 124).

бе́лька Тое, што і бель 2—4 (Палессе Талст.).

бе́раг

1. Частка сушы каля вады (паўсям.); круты, высокі бераг (Палессе). Тое ж бэраг (Цэнтр. Палессе Талст.).

2. Паласа лесу каля поля; лясная ўскраіна (Слаўг., Стаўбц.).

3. Ускраіна поля, нізіны, лугу (Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж скрай (Слаўг.).

4. Прыстань (Слаўг.).

ур. Берагі́ (луг на беразе р. Сажа) каля в. Крамянка Слаўг., ур. Бераг (луг) каля в. Віравая Слаўг.