Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гажа Азёрная вапна (С. Цішкоў. Вырошчванне кукурузы ў БССР, 1959, 40).

газ Вельмі шырокі брод у рацэ ці возеры (Леп.).

ур. Газ на Красенскім возеры ў Дзісеншчыне, в. Гоза ці Газа Астр.

гай

1. Невялікі зялёны лісцёвы хмызняк або лес, пераважна бярозавы на ўзлессі, у даліне, каля ці сярод поля (Арш. Ваўк. ДАБМ, Віц. Нік. 1895, Вор., Гарад. Кар. Круп. ДАБМ, Гарб., Лёзн., Маг. губ. вед. 1854, № 44, 793. Маладз., Навагр., Палессе Талст., Паст., Пін. пав. Булг. 194, Пух., Рэч., Скідз. ДАБМ, Слаўг., Слуцк. Мал. 169, Смален. Дабр., Смарг. ДАБМ, Тал. Мядзв., Тур., Уш., Шчуч.).

2. Невялікі ўчастак сасновага лесу сярод поля (Слаўг.) або стары сасновы лес, бор (Віл., Докш., Круп., Навагр., Рад. ДАБМ, Лаг., Ст.-дар.); яловы лес (Маладз., Мін., Слуцк. ДАБМ).

3. Наогул лес (БРС).

4. Парк, сад, сквер (БРС).

5. Могілкі (Арш. Бял. Гор. Круп. Тал. ДАБМ); лес на могілках (Глуск. Бых. ДАБМ, Круп., Крыч., Слаўг.).

6. Невялікі лес сярод балота (Палессе Талст.); невялікі багністы ўчастак на балоце з рэдкімі дрэвамі (Брасл. ДАБМ).

7. Дрэва з раскошнай каронай (Ветк.).

8. Луг, які зарос лазой (Малар. Пін. Стол. ДАБМ); луг каля лесу (Высок. ДАБМ); заліўны луг (Высок. Крыч. ДАБМ).

9. Балота (Сур., Навагр. ДАБМ); багністы ўчастак на лузе (Кліч. ДАБМ).

10. Участак поля (Бых., Лельч., Люб., Пух. ДАБМ).

11. Густое і вялікае пустазелле (Жытк.).

ур. Мурашны Гай (сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., Бернардзінскі Гай (сквер, сад) у г. Вільнюсе ЛітССР.

гайно Логава (Маг., Тал.).

гак

1. Намыты вадой паўвостраў у выглядзе вузкай паласы (Гродз., Мін.).

2. Неглыбокае месца ў рацэ, дзе намыта пясчаная каса (Гродз., Мін.).

3. Прырэчны роўны заліўны луг (Мін., Колас. Малады дубок).

4. Раней у Заходняй Беларусі і Ліфляндыі мера або ўчастак зямлі (Нас. АУ).

гал Палянка ці з рэдкай расліннасцю прастора ў лесе, на балоце (р. Пціч Серб. 1915, Слаўг., Смален. Дабр.).

ур. Крьшаў га́л каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Гал (балота, выгар, луг) каля в. Забалоцце Слаўг.

га́ла

1. Паляна, вялікае адкрытае месца сярод лесу (Глуск. Янк. I, Жытк., Кобр., Нар., Пар., Пол., Палессе Талст.). Тое ж га́ло́ (Жытк.).

2. Шырокая балотная сенажаць без зарасніку ці з асобнымі кустамі, дрэвамі (Глуск. Янк. I, Пух.).

3. Куп'істая балотная сенажаць сярод лесу (Браг., Пол.).

4. Лясная высека (Жытк.).

5. Чыстае, адкрытае месца; свабодная прастора (БРС).

ур. Га́ла (куп'істы луг сярод лесу) каля г. п. Брагіна.

галава́ Паўвостраў на павароце рэчкі; калена ракі (Жытк.).

галава́ч

1. Вялікая сасна на полі (Ваўк. Сцяшк.).

2. Векавы лес (Ваўк. Сцяшк.).

галалёд

1. Зімовы дождж, які замярзае ледзяной коркай на дарозе, дрэвах; лёд без снегу (БРС). Тое ж галялёд, галалодзіца (Сал.), галалёдзіца (Стол.), галаледзіца (Варк. 1603), каўзота (Варк. 1603, Слаўг.), каўзе́ль, каўзу́ха (Слаўг.).

2. Абледзянелая, коўзкая дарога зімой у час галалёдзіцы (Жытк., Лёзн., Слаўг., Стол.).