га́ла

1. Паляна, вялікае адкрытае месца сярод лесу (Глуск. Янк. I, Жытк., Кобр., Нар., Пар., Пол., Палессе Талст.). Тое ж га́ло́ (Жытк.).

2. Шырокая балотная сенажаць без зарасніку ці з асобнымі кустамі, дрэвамі (Глуск. Янк. I, Пух.).

3. Куп'істая балотная сенажаць сярод лесу (Браг., Пол.).

4. Лясная высека (Жытк.).

5. Чыстае, адкрытае месца; свабодная прастора (БРС).

ур. Га́ла (куп'істы луг сярод лесу) каля г. п. Брагіна.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)