шпа́чча Месца, лес, гаёк каля вёскі, дзе многа вядзецца шпакоў Sturmus vulgaris L. (Ветк., Краснап.).
□ в. Шпа́чча Краснап., ф-к Шпакі Ваўк. пав. (АВАК, т. XI, 377).
штаны́
1. Месца на лузе або ў лесе, дзе адпачывае статак (Слаўг.). Тое ж штанкі́ (Слаўг.).
2. Рэльеф мясцовасці, які па форме нагадвае штаны; клін (Жытк., Слаўг., Смал.).
□ ур. Штаны́ (балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Штаны́ (дзве гары побач) каля в. Усяжкі Смал., ур. Бліжнія Штанкі, Дальнія Штанкі (поле) каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Штанкі (поле іна лузе) каля пас. Чарнец Слаўг., ур. Штаны́ (сухадольны лог) каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Штаны́ (лог, у які клінам урэзаўся лес) каля в. Церахоўка Слаўг., ур. Шы́лавы Штаны́ (лог) каля в. Любаны Слаўг.
штахэ́тнік Кветнік, агародчык (Слаўг.). Тое ж шчакле́тчык (Слаўг.).
шу́ба Дзірваністы пласт на дрыгве; плаў (Слаўг.).
□ ур. Шу́біна каля в. Шарсцін Ветк.
шубе́нь Мера зямлі (Слаўг.).
□ ур. Шуба́лін, або Ка́бін (плоскае ўзвышша) каля в. Сіліна Поле Слаўг.
шум Смецце, прынесенае вадой да берага (Ст.-дар.).
шуме́тнік Месца, куды выкідаюць смецце (Віц., Гарад., Докш., Зах. Бел. Др.-Падб., Лёзн. Касп. Слаўг.). Тое ж шуме́тнішча (Тал. Мядзв.).
□ п. г. т. Шуміліна Віц.
шу́рка
1. Канюшына палявая Trifolium arvense L. (Слаўг.). Тое ж шу́рычкі (Слаўг.).
2. Старая мера дроў (БРС); кароткі кавалак бервяна (Слаўг.).
шчабалі́на Зараснік ажыны Rubus casesius L. (Кузн. Касп.).
шчадрэ́ц Тонкі пласт пяску сярод іншых парод (Гродз.).