Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

шаша́ Гравійная або асфальтавая дарога; выбрукаваны гасцінец (БРС). Тое ж саша́ (Бых., Глуск. Янк. II, Кузн. Касп., Рэч., Слаўг.), сашэй, сашэя (Слаўг.), шосса («Наша Ніва», 1913, № 42).

□ Олькеніцкая шосса («Наша Ніва», 1913, № 42).

шко́да Месца, дзе страўлены жывёлай пасеў, травастой, маладыя ўсходы лесу (Рэч., Слаўг.).

шко́лішча Месца каля яўрэйскай школы (Нас.). Тое ж школіца (Нас. 1858).

шко́лка Гадавальнік пладовых саджанцаў (Ветк., Лёзн., Слаўг.).

шляк Край, берагавая частка (Нас. АУ).

шлях Стары тракт; грунтавая дарога, вялікі гасцінец, абсаджаны дрэвамі (БРС).

□ Колаў шлях (дарога праз лес ад в. Шаламы да в. Лясная) Слаўг., Лясе́нскі шлях (дарога ад в. Лясная да г. Слаўгарада), Гарадзе́цкі шлях (дарога паміж г. Слаўгарадам і г. п. Краснаполлем), Харме́нскі шлях (ад г. п. Краснаполле да в. Ферма) Краснап.

шмат Участак, невялікая дзялянка поля, сенажаці; мізэрны ўчастак зямлі (Мсцісл. Юрч., Рэч., Сіроц. Касп.). Тое ж шматок (Нясв., Рэч., Слаўг.).

□ ур. Шматы́ (поле) каля в. Засценкі Віл.

шмык Вузкі перашыек; клін (Слаўг.). Тое ж штых (Слаўг.).

шнур

1. Вузкая паласа зямлі (БРС). Тое ж шнуры́на́, шнор (Слаўг.).

2. Стар. Лінейная мера зямлі, роўная 10 прэнтам (гл.) або 75 локцям (Гарб. 355).

□ ур. Шнуры валочныя (поле) Паст., ур. Шнураўское балота каля в. Шарсцін Ветк.

шо́па

1. Будынак для с.-г. прылад; прыбудова каля гумна для мякіны (Брэсц., Ветк., поўдзень Беларусі).

2. Будынак для Генералынага Сейма ў XVI ст. у Беларусі («Чтения в имп. обществе истории и древностей российских при Московском университете», 1868, октябрь — декабрь, кн. четвертая. М., 1868, 81).

□ ур. Шопа Ветк.