Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чырну́ха Другое ворыва папару (Кам.).

чы́ры Паводле падання. Лясныя борці «чэры», пчаліныя вуллі (Крыч.).

г. Чэрыкаў Маг. і г. Чириков (1708 Лісты Пятра I, т. 8, вып. 1, 1948, 92).

чыставі́на Гала сярод лесу; месца, ачышчанае ад лесу або хмызняку (Рэч.). Тое ж росчысць (Слаўг.), чысць (Віц., Мін. Лемц. Айк., Маг.).

ур. Чысць (б. х., поле) Слаўг.

чыстапо́ліца Чыстае поле; месца, незанятае будынкамі (Слаўг.). Тое ж чыстаполе (Слаўг.).

чы́сцік

1. Кусты, зараснік на месцы высечанага лесу (Чашн. Касп.).

2. Галае, непраходнае балота (Віл.) або чыстае махавое балота, дзе растуць журавіны (Лёзн.).

ур. Чысцік (балота, парослае дробным хмызняком) каля в. Засценкі Віл. (Кас.).

чысця́дзь Гаёк на высокім месцы, кнея (гл.) сярод лесу, аблямованыя лугавінамі, якія складаюць неабходную прыналежнасць вялікіх лясных плошчаў і ў той жа час з'яўляюцца падарожнымі або межавымі паказчыкамі (Віц. Нік. 1895).

чэч Прамывіна, палонка ў лёдзе на рацэ (Стол.).

шавялі́ Месца, дзе рос буйны лес, які ішоў на па́лі (Слаўг.). Тое ж шэвялі (Слаўг.).

б. пас. Чортавы Шэвелі (1926), ур. Чортавы Шавялі́ (поле) каля в. Бязуевічы Слаўг.

шаламо́к Стромы бок узвышша; горка (Слаўг.).

шала́ш Будынак для складвання гаспадарчых прылад (Жытк. ДАБМ Кам., п. 798).

в. Шалашня Арш.