Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цяклі́ца Невялікае цячэнне на балоце, якое з'яўляецца пры спадзе вады (Палессе Талст.).

цяку́н Цякучы дробны пясок (Слаўг., Уш.). Тое ж цекуне́ц (Слаўг.).

цяплі́цы Мінеральныя воды (Гарб.).

цяплі́шча Вогнішча (Слаўг., Хоц. Бяльк.). Тое ж це́плішча (Нас., Слаўг., Тал. Мядзв.), цяпло́ (Бых., Рагач., Слаўг.), цяпля́нне, цяпля́нішча, цяпля́ннівічышча (Слаўг.).

цясні́на Вузкая западзіна, праход паміж узгоркаў (Слаўг.). Тое ж цясня́дзь, цесніна́, цясме́нь, цясмі́нь, вузкіня́ (Слаўг.).

чага́рнік Зараснік маладога лесу, хмызняк; гушчар (Палессе Талст.). Тое ж чагарні́к (Жытк.).

чалізна́ Агрэх пры ворыве (Лёзн.).

чало́ Высокая сенажаць; адкрытае месца; прыдарожны ўчастак; пярэдні край (Жытк., Стол.).

чапіна́ Месца ў рацэ або возеры, на дне якога многа сукаватых дрэў, бярвенняў, карчоў, камення і дзе водзіцца рыба (Нас.). Тое ж чапа́ (Рэч.), чапы́ (Віц. Нік. 1895), чопкі (Нас.).

чапы́жнік Лес або хмызняк, які дрэнна расце; каржакаваты лес (Слаўг.).