Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

смуча́й Зараснік падвею Eriophorum vaginatum L. (Стол.). Тое ж пухоўкі, пурхоўкі, чарнагалоў (Слаўг.).

смык Перашыек (Слаўг.).

снегаві́ца Тоўстае снежнае покрыва; глыбокі снег (Стаўбц.).

сняжні́ца Ніжні пласт снегу з вадой; вада пад снегам (Лёзн., Стол.).

со́бінне Асобнае пасяленне, адзінокі хутар (Слаўг.).

со́дні Задарожжа (Дзіс.).

со́пка

1. Вялікі курган, старажытная магіла круглай формы (Віц., вярхоўі рр. Дрысы і Ловаці Алякс., 59). Такая назва курганаў ёсць у Наўгародскай вобл. (Хадакоўскі. Данясенне, 368).

2. Купіна (Кузн. Касп.).

3. Пясчаны ўзгорак (Петр., Смален. Дабр.).

□ ур. Халмоўская Сопка (гара), Сопкі (гара) Віц. (Рам. Мат.).

со́тка Участак зямлі, роўны сотай частцы гектара (БРС).

со́ткі Сядзіба калгасніка (Зах. Бел., Слаўг., Стол.); палова прысядзібінага ўчастка ў полі (Глуск. Янк. II).

спад

1. Нахіл гары (БРС). Тое ж спа́дзіна (Шчуч.), спа́дзістасць (БРС).

2. Змяншэнне вады ў час разводдзя (БРС).