Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скарада́

1. Азімыя ўсходы, асенняя рунь (Бабр. Маз. Слуцк. ДАБМ, к. 268, Пар.). Тое ж рунь (БРС).

2. Вясеннія ўсходы яравых (Хойн.).

в. Скарада Віл., в. Скароднае Ельск.

скарадзьба́ Пабаранаванае поле (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). Тое ж скароджанне, скародзьбінне, скараджэнне (Слаўг.).

скасаго́р Пакаты бок гары (Слаўг.). Тое ж скасагорыца (Слаўг.).

скасіна́ Схіл гары (Слаўг.). Тое ж скат (Клім. Бяльк., Нясв., Слаўг., Уш., Шчуч.), склон (Нясв., Уш., Шчуч.), наўскасіна́ (Слаўг.).

сквар

1. Вогнетрывалая гліна (Чав.).

2. Гарачыня, летняя спёка; засуха (Мсцісл. Бяльк., 201).

ф-к Скварск Чав. (Описание Могилевского музея, 1898, 76).

скі́рдзішча Месца, дзе стаяла тарпа саломы ці збажыны (Слаўг.).

склад Узараны загон з двайной баразной пасярэдзіне (Жытк., Крыч., Мсцісл. Юрч., Нясв., Рэч., Слаўг., Смал., Стол., Шчуч.). Тое ж скід (Лёзн.), складок (Нясв., Слаўг.).

складня́ Месца, дзе знаходзіліся розныя панскія склады, свірны (Слаўг.).

скос

1. Схіл, бок узгорка; адхон гары (Слаўг.). Тое ж скот (Глуск. Янк. II).

2. Скошаная сенажаць, пакоша (Бых.).

скрай Край гары, абрыву, берага ракі (Слаўг.).