Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

свіне́ц Зараснік цвёрдага сіўцу Nardus stricta L. (Мсцісл., Пол.). Тое ж сві́ннік, свінцю́х (Мсцісл.).

□ в. Сві́нка Кап., в. Свіная каля г. Дуброўны (Меер, 1786).

свіннары́й Глыбокая яма-логава, якую выкапалі свінні (Рэч.).

свінта́р Царкоўны двор (Тал. Мядзв.). Тое ж сві́нтар (Мсцісл.).

сво́йчына Месца, дзе нарадзіўся чалавек, дзе жыве радня; айчына, зямляцтва (Уш.). Тое ж свойшчына (Слаўг.), свошчына (Нясв.).

свянта́р Ганкі, пляцоўка перад уваходам у царкву (Вілен.).

се́дала Месца, дзе чалавек вельмі часта бывае; абжытае месца (Кар.).

се́джа Месца, дзе знаходзіцца засада на ваўкоў з прынадай (Сен. Касп.).

се́дзень Месца, дзе быў двор; старое селішча; дворышча (Лёзн.).

се́жа

1. Рыбны садок на рацэ (Гарб.).

2. Перагародка на рацэ, на вузкіх праходах пры спадзе вады; закота (Маг. Дэмб., т. 2, 590).

се́ліца

1. Сенажатка, лужок на краю сядзібы (Віц., Касп.).

2. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Жытк., Стол.).

□ ур. Селіца каля в. Беражцы Жытк., ур. Селіца каля в. Кароцічы Стол.