Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

спа́ша Страўленая паша; патрава (Слаўг.). Тое ж спа́сцівенне, спа́сцінне, спа́шчаванне (Слаўг.).

спіжа́рнішча Жарт. Клець, прыбудаваная да сяней для складвання гаспадарчых рэчаў, або частка хлява ці хлеў для сена, кармоў (Слаўг.).

спіна́ Высокі груд на лузе (Рэч.).

□ ур. Конская Спіна́ (груд на нізкім лузе) каля в. Заспа Рэч.

сплаў

1. Багністае, зыбкае балота (Палессе Талст.).

2. Смецце, ламачча на беразе ракі пасля разводдзя (Рэч.).

спуск З'езд з гары (БРС).

□ ур. Спуск каля в. Беражцы Жытк.

спу́скалка Месца, дзе з гары катаюцца на санках дзеці (Стол.).

спуст

1. Праход для вады ў плаціне; шлюз каля млына (Жытк.).

2. Вазярышча; месца, дзе разбуран млын на рацэ (Жытк.).

□ ур. Спуст (луг, кусты, брод цераз раку) Жытк.

ста́вішча Месца на рэчцы, дзе была плаціна або млын (Нас.); зручнае месца для пабудовы заставы і млына (Нас. АУ). Тое ж ста́ўнішча (Кір.), стаў (Паст.).

□ в. Ста́ўнішча Кір.

ставо́к

1. Азярцо, сажалка, штучнае возера; запруда; млын (БРС). Тое ж ста́вік (Стаўбц.), стаў (БРС).

2. Запруджаная нізіна, дзе гадуюць рыбу (Рэч.).

стадні́ца Абгароджанае месца на пашы для начлегу коней (Стол.).