Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пята́

1. Месца на вуглавым павароце поля, дзе знаходзіцца каморніцкі капец (Стол.).

2. У актах (1577). Прыкметнае чым-небудзь месца, ад якога пачыналі межаванне зямельных угоддзяў; межавы пункт (Брэсц. АВАК, XVIII, 20, 29).

□ в. Пятоўскае Віц. (Рам. Мат.).

пятак Высокае, люднае месца (Слаўг.).

пятачо́к Пляцоўка або памост, прыстасаваны для танцаў моладзі (Рэч.).

пя́тра Месца паміж прымёрзлым да берага лёдам і вадой, якое ўтвараецца пры спадзе веснавой вады (Пар.). Тое ж п'я́тра (Жытк.).

пячо́ра

1. Падземны ход, падзямелле (БРС). Тое ж пячэра (БРС), пяшчэра (Кап., Слаўг., Шчуч.).

2. Паглыбленне; нара ў вадзе (Нясв.). Тое ж пяча́ра (Слаўг.).

□ в. Пяча́ры Касц.

пяшча́нка Рэчка, якая мае пясчанае дно (Слаўг., Шчуч.).

□ р. Пішчанка (984 р. Пішчань, пр. пр. р. Сажа) Слаўг.

пяшчы́на Пясчаны ўчастак зямлі (Докш.).

рабі́наўка Месца, дзе расла рабіна (Слаўг.).

□ в. Рабінаўка Слаўг.

рабі́ннік Зараснік рабіны Sorbus aucuparia; лес, у якім багата расце рабіны (БРС).

раве́ц Равок, пракапаны ўпоперак лукі, які злучаецца з ракой і прызначан для лоўлі рыбы (Стол.).