Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесаўшчы́на Багатая лесам мясцовасць (Слаўг.).

Лесаўшчына — паўночна-ўсходняя частка Слаўг. р-на.

ле́тавішча Летняе месцазнаходжанне чалавека, птушак, звяроў, статка (Слаўг.).

ле́тнік Летняя дарога праз балота (Глуск. Янк. I, Маг.). Тое ж лятні́к (Лёзн. Касп.).

лех

1. Папярочнік надзельнай палоскі сялянскай зямлі (Смален. Дабр.).

2. Знак, які робіцца ў час сяўбы зернавых, каб не засталося агрэхаў (Смален. Дабр.).

лешако́ўшчына Левабярэжжа Дняпра ніжэй г. Магілёва (Бых.).

ле́шка Невялікая палоска; градка (Віц. Шэйн БП., 779).