Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лагу́н Паглыбленне, упадзіна з вадой; азярына (Слуцк., Сержп. Прымхі, 24).

ур. Лагуны́ Віц. (Рам. Мат.).

лагчы́на Шырокая нізіна; мокрае месца, глыбокая даліна, яма (БРС). Тое ж лагчаві́на (Слаўг.), лахчы́на (Нас.), лашчы́на (Беш. Касп., Ветк., Касц. Бяльк., Лёзн., Рэч., Слаўг.), лашчаві́на (Беш. Касп.), лашчына́, лашчы́ніна, лашчэ́віна (Слаўг.).

ур. Вязовая лашчы́на ці Вязовы лог (сенажаць, кусты) каля в. Ка́біна Гара́ Слаўг.

лажбаві́на Месца паміж узгоркамі; катлавіна, лагчына (Слаўг.).

лажбаві́нка Нізкае месца на дарозе (Рэч.).

лажбі́на Нізіна, месца паміж гор, пагоркаў (Слаўг., Шчуч.). Тое ж лажбіна́ (Пол.), лажбя́к (Слаўг., Пол.) .

ур. Лажбі́на (луг на беразе Нёмана, які парос лесам) каля в. Дакубава Гродз.

лажкаві́на́ Кавалак логу сярод пасеву, лесу, за агародамі (Слаўг.). Тое ж лажок (Ветк., Слаўг.).

ур. Лажкі́ (лог) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Бантэеў Лажок (поле) каля в. Целяшы Слаўг.

лаза́ Зараснік Salix viminalis L. (БРС) і Salix fragilis L. (Крыч., Слаўг.).

в. Лозы Уш., ур. Лаза́ (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Лазовыя (лог, поле) каля в. Бязуевічы Слаўг.

ла́зня

1. Будынак, у якім мыюцца (БРС).

2. Гара са стромымі схіламі, на якой былі капліцы, касцёл (Бяс., 67).

лазня́к Месца, зарослае ніцай лазой, вербалозам (БРС). Тое ж лазовішча, лазовічча, лазоўе, лазоўвічышча, лазовінне (Слаўг.), лазовіе (Чав. Лемц.).

лакно́

1. Месца ў рачной старыцы, якое зарасло травой (Жытк.).

2. Глыбокае месца сярод багны, дзе вада не замярзае (Жытк.).