Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жардня́к Лес, прыгодны на жэрдзе (БРС).

жарства́ Буйны пясок, дробныя каменьчыкі з разбуранага граніту (БРС). Тое ж жаршня́ (Лёзн.), жораст (Сміл. Шат.).

жарсцвя́нка Жвірыстае поле (Стаўбц. Прышч.).

ур. Жарсцвя́нкі Стаўбц., в. Жарствіцы, в. Жарствяніца Віц. (Рам. Мат.).

жа́тва Поле з ураджаем збажыны (Крыч. староства Меер, 1786, 4). Тое ж жатва́, жаццё, жа́ціва (Слаўг.).

жаўкле́ц Жоўты пясок; жоўтая пясчаная зямля (Слаўг.). Тое ж жаўтапе́с (Сал.), дзе́даў пясок (Рэч., Слаўг.), жаўцяк (Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях, 1962, 241), жоўтапес (Слуцк.), жолква (Палессе Талст.).

жаўтапе́сак Пясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Глуск. Янк. II).