Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

верхалёдзіца

1. Вада паверх лёду на рацэ (Рэч., Стол.). Тое ж верхалод, верхалодзіца (Стол.), верхалёдка (Рэч.).

2. Лёд на рацэ, які намярзае паверх асенняга ледаставу (Жытк., Рэч., Стол.). Тое ж верхалод (Стол.), верхалёдка (Рэч.), верхалодзіца (Стол.).

верцела́ Вір у рацэ, возеры на месцы, дзе б'е крыніца (Усх. і Цэнтр. Палессе Талст.).

ве́рцеп Старарэчышча з вірам (Маз.).

ве́ска Населены пункт сельскага тыпу (Слуцк. пав. Сержп. Грам. 48). Тое ж ўёска (Ст.-дар.).

в. Веска Староб.

весь

1. Сельскі населены пункт (Слуцк. Сержп.).

2. Стар. Поле, ралля (Грыг. 1850).

весялу́ха

1. Лес з бяроз павіслых Betula Trendula Rpth; бярэзнік (Дубр., Крыч. Меер 1786, 115).

2. Рознакаляровая вясёлка на небе (Ваўк. Сцяшк., Глуск. Янк. II., Маз., Росл. пав. Дабр., р. Пціч Серб. 1915, паўдн. ч. Слуцк. пав. Сержп. Прымхі, 12, Ст.-дар.).

весяльні́к Лес з бяроз Betula verrucosa Ehrn. (Лёзн.).

ве́тліца Вярбовыя прысады каля дарогі (Слуцк.).

ве́цер

1. Адкрытае, ветранае месца (Слаўг.).

2. Веснавы вецер (Жытк.). Тое ж вецёр (Жытк.).

3. Віхор (Слаўг.).

ве́шка Тое, што і вітка 1, 2 (Слаўг.).