Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

багно́

1. Гразкае балота (Гродз. Карскі 1897, 2, Драг. Талст., Сядл. губ. Бес. 302).

2. Мокрая сенажаць (Гродз. Карскі 1897, 2).

3. Балота (Зах. Палессе Талст.).

4. Гразкае месца на балоце (Пін., Стол. Талст.).

5. Гразкае тваністае бяздонне (Жытк.).

6. Участак мясцовасці з глебай больш цвёрдай, чым на балоце, прыбалоцце (на поўдзень ад Брэста Талст.).

ба́гня Глыбокае месца ў рацэ (Стаўбц. Талст.).

багня́ Непраходнае, небяспечнае, тваністае месца на балоце; гразкае балота (Слаўг.).

баго́н

1. Балота (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.).

2. Нізкае тваністае месца (Зах. Палессе Талст., Скідз.).

3. Лясістае балоцістае месца (Зах. Палессе Талст.).

4. Высокае месца (Бяг. Талст.).

5. Зараснік багуну на балоце (Жытк., Слаўг.).

баго́нне

1. Заліўны луг (Чашн. Касп.).

2. Балота (Слаўг.).

багу́н Зараснік багуну на балоце (БРС). Тое ж ба́ганнік, багу́ннік, ба́ганнік, багульня́к (Слаўг.), ба́гун (Тал. Мядзв.), багольнік (Сал., Слаўг.).

ба́ер Нізіна, якая вясной затапляецца і куды разам з вадой трапляе рыба; рыбны садок (Зах. Бел.).

бажантарыя У актах. Месца для ўтрымання і развядзення бажанаў (каўказскіх фазанаў) Phasianus colchicus (Слуцк. 1768 АВАК т. XII, стар. VIII).

баз Жывёлагадоўчая калгасная ферма (Арш.).

ба́за

1. Склад (БРС).

2. Зборачны пункт для жывёлы (Слаўг.).

3. Месца, дзе прымаюць і складваюць нарыхтоўку сена (Слаўг.).