бярэ́знік
1. Бярозавы лес, гай (БРС).
2. Могілкі (Слаўг., Шчуч.). Тое ж духоніна рошча (Магілёў).
□ ур. Бярэзнік (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Бярэзнік (лужок з рэдкімі бярозкамі) каля в. Папоўка Слаўг.
бярэ́сцішча Месца ў бярозавым лесе, дзе дралі бяросту на выганку дзёгцю (Крыч.).
□ ур. Бярэсцішча (узвышша) каля в. Дзягавічы Крыч.
бясе́дзішча Месца або пакой, куды збіраюцца людзі (Грыг. 1850, Слаўг.).
бяспу́ціца Вельмі дрэнная дарога; нягода (Слаўг., Чашн. Касп.). Тое ж бяспу́цце, бяспу́цціна, бе́здараж, бездарожжа (Слаўг.).